Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 02 Май 2024 16:39

Дзівосы малой радзімы

30 красавіка ў пасёлку Глуша сабраліся настаўнікі рускай мовы і літаратуры і беларускай мовы і літаратуры Бабруйскага раёна на сваё заключнае пасяджэнне ў гэтым навучальным годзе. Але пасяджэннем гэта можна назваць умоўна.

Ужо ў самым пачатку мерапрыемства гасцей пасёлка сустрэлі на прыпынку Алеся Адамовіча і прапанавалі ім прайсці экскурсію ў форме квэст-гульні з дапамогай квэстбукаў – кніжак, у якіх змешчаны заданні і QR-коды з дапаможнай інфармацыяй. Рухаючыся па маршруце і выконваючы розныя заданні, настаўнікі пазнаёміліся з культурнымі і гістарычнымі помнікамі пасёлка.

Потым педагогі наведалі магілу Алеся Адамовіча, што знаходзіцца на могілках каля вёскі Дойнічава, і ўшанавалі памяць пісьменніка, усклаўшы на яго магілу кветкі.

Але і на гэтым справа не скончылася. Вярнуўшыся ў Глушу, настаўнікі завіталі ў Глушанскі Цэнтр рамёстваў. Там іх сустрэла гаспадыня гэтага маляўнічага куточка – загадчыца Лаура Фамцова. Яна правяла экскурсію па сваёй гаспадарцы: завяла на вятрак, расказала пра гісторыю з’яўлення ў пасёлку царквы св. Панцеляймона, распавяла пра ўзнікненне Музея пад адкрытым небам, пра фестываль “Глушанскі хутарок”. Эстафету ў Лауры Багманаўны прыняў Народны майстар Беларусі Аляксандр Арлоў. Ён правёў сваіх гасцей у ганчарную майстэрню. Настаўнікі са здзіўленнем і захапленнем назіралі, як у чароўных руках майстра ажываў кавалак гліны, рабіўся гладышом.

Напрыканцы гэтага цудоўнага мерапрыемства Лаура Фамцова правяла майстар-клас па роспісе гліняных фігурак. Гэта была своеасаблівая арт-тэрапія для педагогаў у канцы навучальнага года.

Развітваліся калегі стомленыя, але натхнёныя дзівосамі нашай малой радзімы.

Прочитано 769 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.